Святлана Куль-Сяльверстава: Мусім навучыцца шанаваць аўтарскае права
Беларуская Акадэмія сумесна з Вышэйшай школай менеджмента ў Коніне рыхтуе канферэнцыю па аўтарскім праве. Утвораны аргкамітэт і ўжо прымаюцца заяўкі на ўдзел.

Кажа прафесар, кіраўнік Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:
– Будзем рабіць канферэнцыю. Праблемнае поле вызначаем. Прававеды ўжо зрабілі сваю частку, філосафы дадалі. Гэта будзе называцца «Аўтар і аўтарскае права». З пункту погляду і філасофскага, і культуралагічнага, і прававога, і эканамічнага, таму што маёмаснае права існуе і заканадаўства існуе. Гэтая праблема настолькі моцна паўстае – чым далей, тым мацней.
Канферэнцыя будзе праходзіць у анлайн-фармаце. Сярод іншага будуць разглядацца такія пытанні: інтэлектуальная ўласнасць і праблемы аўтарскага права; плагіят і аўтаплагіят; інтэлектуальная уласнасць i iнтэлектуальны капiтал у нацыянальнай эканомiцы.
Для ўдзелу ў працы канферэнцыі і публікацыю даклада неабходна ў тэрмін да 29 лістапада 2021 года падаць у электронным варыянце на адрас [email protected]. Пасля разгляду атрыманых дакументаў ўдзельнікам будзе разаслана запрашэнне на ўдзел у працы канферэнцыі. Матэрыялы канферэнцыі будуць надрукаваныя ў альманаху “Беларусь і Свет. Веснік Беларускай Акадэміі”. Тэксты ўдзельнікаў канферэнцыі прымаюцца для публікацыі да 8 студзеня 2022 г.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
