Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларусамі Варшавы
Фонд „Беларускі дом” у Варшаве інфармуе пра правядзенне сустрэчы лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Польшчы. Сустрэча адбудзецца 6 -га Кастрычніка а 17:30 на плошчы Жалезнай брамы, побач з помнікам Тадэвушу Касцюшкі.
Мэта сустрэчы – сустрэцца і пагаварыць са Святланай Ціханоўскай. Плануецца таксама выступленне музыкаў з Беларускага Вольнага Аркестру.
Беларускае Радыё Рацыя
