Святлана Ціханоўская ўзяла патранат над Фестывалем Абуджаных Беларусаў “Tutakа”
На Падляшшы сёлета стартуе новы фестываль, які мае стаць фестывалем усіх свабодных і абуджаных беларусаў. Ганаровы патранат над мерапрыемствам узяла Святлана Ціханоўская, якая сустрэлася ў Вільні з прадстаўнікамі арганізатара – фонду “Тутака” з Беластоку.
Як піша старшыня фонду Павел Станкевіч, “Святлана Ціханоўская выказала захапленне шматгадовай дзейнасцю беларусаў Падляшша, іх падтрымкай дэмакратычнага руху ў Беларусі і падляшскім укладам у беларускую культуру”. Ціханоўскай перадалі запрашэнне прыехаць у Беласток, каб сустрэцца з беларускай дыяспарай і беларусамі Падляшша.
“Мы – прыгожая нацыя, і будзьма разам. Неўзабаве, 6-7 жніўня, пабачымся на Фестывалі Абуджаных “Tutakа” на Паляне Барык каля Гарадка – піша Павел Станкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя