У Беластоку пройдзе святочны кірмаш



Святочны кірмаш восьмы раз пройдзе каля Ратушы ў Беластоку. Ён пачнецца ў бліжэйшую нядзелю, 1-га снежня, і працягнецца да панядзелка, 23 снежня. Рынак Касцюшкі запоўніцца ўдзельнікамі з Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы.

Дадаткова запланаваныя мастацкія выступы і варштаты па рукадзеллі, у тым ліку пачуем як гучаць беларускія цымбалы, бубны і флейты. Кірмаш будзе працаваць кожны дзень ад 12 да 20 гадзіны. Як адзначаецца, мэтай кірмашу ёсць прамоцыя культурнай спадчыны розных рэгіёнаў. У першы дзень кірмашу запланаваныя музычныя выступы ў рамках візіту Святога Мікалая з Лапландыі.

Беларускае Радыё Рацыя