Святочны кірмаш у Беластоку
На Рынку Касцюшкі распачаўся традыцыйны кірмаш, працуе і венецыянская карусель.

Гэта магчымасць набыць нешта смачнае, але таксама ўпрыгожанні і сувеніры. Кірмаш стартаваў 4 снежня і будзе працаваць да 22 снежня з 12 да 20-ай гадзін. Каля Ратушы – шырокі выбар дэкарацый на Раство і Новы год, святочныя касцюмы, домікі з перніка, але таксама мёд, кілбасы і так далей. Дарэчы, увесь прыбытак ад продажу білетаў на карусель пойдзе на дапамогу падапечным Цэнта дапамогі дзецям KLANZA.
Таксама ад суботы ў цэнтры Беластоку можна пабачыць жывую батлейку. На месцы можам купіць святочныя ўпрыгожанні і паштовыя карткі. Даход ад продажу пойдзе на падрыхтоўку падарункаў для асоб, якія патрабуюць дапамогу. Жывёлы ў батлейцы будуць знаходзіцца ў выходныя дні з 11 да 16 гадзін, а ў рабочыя з 14 да 18 гадзін.



Беларускае Радыё Рацыя
