Святочны пачастунак для тых, хто мае патрэбу
Амаль паўтары тысячы пакетаў з каляднымі стравамі і прадуктамі з працяглым тэрмінам прыдатнасці атрымалі ў Вялікую Суботу, 16 красавіка, самыя бедныя, самотныя і патрабуючыя дапамогі з рэгіёна, паведамляе wrotapodlasia.pl.
Папярэдне іх блаславіў Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Юзаф Гуздэк. Разам з валанцёрамі Фонду сям’і Чарнецкіх, які з’яўляецца арганізатарам каляднай кампаніі, маршалак Артур Касіцкі раздаў святочныя пакеты тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.
Кава, гарбата, кулічы, кансервы і макароны, а таксама тыповыя велікодныя стравы: белая каўбаса, жур і салата з гародніны. Усё гэта ўвайшло ў калядныя пакеты, раздадзеныя ля катэдры ў Беластоку.
Усяго раздалі 7 тон прадуктаў!
Стратэгічным партнёрам праекта з’яўляецца Падляшскае ваяводства.
Фота: wrotapodlasia.pl