Святочныя кірмашы ў Дуброве Беластоцкай



Святочныя цацкі, упрыгажэнні і традыцыйная ежа – гэта ўсё можна купіць на святочных кірмашах ў Дуброве Беластоцкай. Менавіта тут, у мясцовым асяродку культуры, да чацвярга можна набыць усё неабходнае для падрыхтоўкі Калядаў.

Купляючы на дуброўскіх кірмашах адначасова дапамагаеш, адзначыла суарганізатарка акцыі Галіна Радуха:

– Упершыню арганізавалі ў гэтым годзе майстар-клас па прыгатаванні пернікаў. Прыйшло да нас вельмі шмат моладзі. Прыйшлі і бацькі з малымі дзеткамі. Сабралася больш за сорак чалавек! Мы спяклі пернікі, задэкаравалі і пасля прадалі іх у ліцэі, гімназіі, ля касцёла, у гміне.

Сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку тых, хто аказаўся ў складанай фінансавай сітуацыі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара