Святы Агонь дастаўлены ў Польшчу



Агонь у мітрапалітальны сабор св. Марыі Магдаліны ў Варшаве прывезлі ў праваслаўную Вялікую суботу (01.05), паведамляе wrotapodlasia.pl.

Там маршалак Артур Касіцкі і Адам Квяткоўскі, дзяржсакратар канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча, перадалі яго кіраўніку Праваслаўнай Царквы, мітрапаліту Варшаўскаму і ўсяе Польшчы Саву. У гэтым годзе мясцовыя органы ўлады Падляшскага ваяводства чарговы раз дапамаглі данесці Святы Агонь у Польшчу.

Мітрапаліт падзякаваў уладам за дапамогу ў дастаўцы цудатворнага агню.

Адам Квяткоўскі падкрэсліў, што Польшча была адной з 11 дэлегацый, якія прыбылі ў Святую Зямлю па цудатворны агонь.

fot.: Mateusz Duchnowski