Святы Агонь прыбыў на Падляшша
Упершыню ў гісторыі Рэспублікі Польшча мясцовае самакіраванне Падляшскага ваяводства дапамагло праваслаўным хрысціянам ваяводства даставіць Святы Агонь з базылікі Гроба Гасподняга ў Ерусаліме, што сімвалізуе Уваскрасенне Ісуса Хрыста.
Святы Агонь прыбыў у Беласток перад самай суботняй ранішняй велікоднай службай ў сабор Св. Мікалая. Агонь у рукі архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якуба перадалі: Адам Квяткоўскі, дзяржаўны сакратар у канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча, Артур Касіцкі, маршалак Падляшскага ваяводства і Станіслаў Дерягайла, намеснік маршалка Падляшскага ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя