Сябры БХД прыбралі да Дзядоў у Варшаве магілы дзеячоў беларускага руху
Беларускія хрысціянскія дэмакраты прыбралі магілы беларускіх выбітных асоб – прадзеда Паўла Севярынца ігумена Мітрафана Будзько і гісторыка Юрыя Туронка да свята Дзяды.
Паводле кіраўніка фонду “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўгена Дудкіна, трэба шанаваць і берагчы памяць і месца апошняга спачыну беларусаў за мяжой:
– Не толькі экскурсіі на працягу ўсяго каляндарнага году, а таксама мы дбалі пра тое, у якім стане знаходзяцца тыя лампадкі, пабіты яны, ці не пабіты, прыбраць лісце, памыць іх памятныя пліты. І такім чынам мы не толькі дбаем пра парадак на гэтых могілках, мы таксама разважаем пра жыццё, пра лёс гэтых асоб. І самае цікавае, што гэтыя людзі ўсе пакінулі плённае зерне. Вынікам ёсць нашая Беларусь, захаваная мова, культура.
“Нам ёсць за што змагацца на прыкладзе нашых продкаў, якія прысвяцілі сябе адраджэнню нашай Айчыны. Апошнія іх прыстанішчы мы павінны берагчы”, – кажа Яўген Дудкін.
Беларускае Радыё Рацыя