Сябры БХД ушанавалі памяць жаўнераў-беларусаў у Млаве
Перад надыходам 84 гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны сябры партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў выгнанні наведваюць месцы баёў Войска Польскага, у якіх удзельнічалі беларусы.
Першы горад – гэта Млава, дзе прынялі ўдар гітлераўскай Германіі на сябе 20 пяхотная дывізія з Баранавіч, 20 артылерыйскі полк з Пружан і Наваградская кавалерыйская брыгада пад камандаваннем генерала Андэрса, кажа кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Генерал Андэрс пісаў пазней, што беларусы сябе праявілі, як годныя жаўнеры, а таксама назваў гэту дывізію жалезнай. Трэба вывучаць, трэба браць прыклад, тады мы зможам рабіць добрыя вынікі на будучыню.
Сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук:
– Мы тут, бо для нас вельмі важна тое, што аб’ядноўвае беларусаў. Нашая супольная гісторыя з нашымі братамі-палякамі, яна адлюстроўвае тое, хто нашыя сапраўдны браты, а хто сапраўдныя ворагі.
Прыехаўшыя беларусы ўсклалі вянок да помніка абаронцам Млавы і наведалі гарадскі парк, дзе пройдуць імпрэзы ў гонар абаронцаў Млавы.
Беларускае Радыё Рацыя