Сябры Форуму Падляшскіх меншасцяў пачалі выбарчую кампанію
У цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшло знаёмства з кандыдатамі ў гарадскю Раду і стараства.
У сталіцы рэгіёну сябры Форуму маюць пяць местаў у выбарчых спісах партыі „Грамадзянская платформа“. Гэта – Адам Мусюк, Стэфан Нікіцюк, Славамір Назарук, Ян Кахановіч і Марэк Масальскі.
„Важна, каб горад выдаткоўваў больш сродкаў на культуру, гэтым скарыстаюцца і беларускія арганізацыі“, – кажа кандыдат ва горадскую Раду – Славамір Назарук:
– У гэтым годзе выдаткі на культуру – гэта 1 працэнт 85 сотых, гэта 29 мільёнаў злотых. Мы, радныя, шмат гадоў стараліся, каб гэта было хаця 2 працэнты, каб гэтых грошай на кульуру было больш, і тады будзе больш для арганізацыі меншасці.
З Форуму Падляшскіх меншасцяў у Беластоцкае стараства стартуе былы войт гміны Гарадок – Яўген Семянюк, а ў Ваяводскі сеймік – Люцыя Неміровіч – дырэктарка дзіцячага садка №14 у Беластоку з беларускімі групамі навучання.
Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 16-га лістапада.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя