Сямейная трагедыя ў Дубічах Царкоўных
У Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне, адбылася сямейная трагедыя.
Як паведаміў прэс-сакратар Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Беластоку – падкамісар Анджэй Бараноўскі, у сераду ўвечары гайнаўскія паліцыянты атрымалі паведамленне пра тое, што ў адным з дамоў у Дубічах Царкоўных здзейснена забойства. Былі знойдзены целы 40-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі і яе 47-гадовага мужа:
– Супрацоўнікі паліцыі агледзелі месца ў прысутнасці пракурора. Паводле папярэдняй версіі, спачатку адбылося забойства кабеты, пасля чаго выканаўца здзейсніў самагубства, але варта адзначыць, што гэта толькі папярэдняя версія. Прычыны і акалічнасці гэтага здарэння вывучае раённая пракуратура ў Гайнаўцы, якая праводзіць следства па гэтай справе.
Як адзначае Анджэй Бараноўскі, гэта папярэднія вынікі следства. Акалічнасці і прычыны здарэння расследуе гайнаўская пракуратура.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
