Сямейны майстар-клас па стварэнні лялькі-абярэгу «Анёл удачы» ў Варшаве



Беларускі дом у Варшаве запрашае на бясплатны майстар-клас па стварэнні лялькі-абярэгу «Анёл удачы».

Дата: 22 студзеня

Час: 11.00

Месца: Беларускі дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Працэс стварэння нацыянальнай лялькі сваімі рукамі — гэта адпачынак для душы і аднаўленне нашага спакою. Кожнаму з нас цяпер вельмі неабходны такі анёл-ахоўнік.

Майстар-клас правядзе рамесніца Вольга Пашковіч. Нацыянальным лялькамі Вольга захапілася 5 гадоў таму, а да гэтага займалася стварэннем нацыянальнага адзення і аксесуараў. Стварэнне нацыянальных беларускіх лялек арганічна пераплялося з папярэднім захапленнем.

Мадэратарка імпрэзы — Валярына Кустава, паэтка і аўтарка праекту «Беларус беларусу» на Белсаце.

Усе матэрыялы для вырабу лялек будуць прадастаўленыя, бярыце толькі добры настрой. Створаную ляльку-абярэг можна забраць з сабой.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў — ад 7 гадоў у суправаджэнні дарослага.

Колькасць месц абмежаваная праз эпідэміялагічныя меры, а таксама дзеля зручнасці для гасцей і вядучых. Каб патрапіць на майстар-клас, зарэгіструйцеся праз анкету.

Удзельнікаў набяруць у парадку рэгістрацыі.