Сярэдняя зарплата ва Украіне: параўноўваем з беларускай
Сярэдняя зарплата ва Украіне за сакавік склала 8 382 грыўні, што адпавядае 320 далярам. Такіе дадзеныя прыводзіць кіеўскі “Урадавы партал”. Ці параўнальная сярэднеўкраінская зарплата з сярэднебеларускай?
Згодна дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, сярэдняя зарплата ў нашай краіне за сакавік 2018 года склала 926 рублёў, што адпавядае 460 далярам. Але гэтыя лічбы выклікаюць вялікі сумнеў, прынамсі, у дачыненні да дэпрэсіўных райцэнтраў, дзе добрай зарплатай лічыцца 300 рублёў, то бок 150 даляраў. Датаго ж, беларускія статысты не ўлічваюць падаткі, добраахвотна-прымусовыя ўнёскі кшталту “падпісак на Савецкую Беларусь” і фінансавыя паборы, як у тым жа Зельвінскім раёне.
Кошт “прадуктовага кошыку” ва Украіне – каля 12 даляраў, кошт “прадуктовага кошыку” у Беларусі – каля 18 даляраў. Такім чынам, сярэднеўкраінская зарплата па пакупной здольнасці цалкам параўнальная з сярэднебеларускай.
Пры гэтым нагадаем, што Украіна ад 2014 года дэ-факта знаходзіцца ў стане вайны з усходнім суседам, а ў Беларусі – мір і стабільнасць.
Беларускае Радыё Рацыя