Сяргей Бульба пра прастору „Робім разам”
Беларуская прастора „Робім разам” дзейнічае. Тут створаны ўмовы для ўсіх, хто жадае выкарыстаць свой патэнцыял.

Задарма праводзяцца заняткі і мерапрыемствы, кажа дырэктар прасторы Сяргей Бульба:
– У прынцыпе, шчыра прызнаюся, ёсць праблемы, якія стварае старое кіраўніцтва. Напрыклад, запалохвае людзей, яны гавораць, каб людзі не хадзілі да нас. Тут нядаўна дзяўчаты-адміністратары расказвалі, што тэлефанаваў нейкі мужчына за сорак гадоў і запытваў, калі памірацца Лабко і Бульба. Яны запытваюцца: „А навошта?”. „Ну як, каб мы маглі хадзіць туды і туды”. Кажуць: „Дык Бульба ж не забараняе. Калі ласка хадзіце туды і сюды, куды заўгодна”. – „Лабко забараняе!”. Яна запытвае: „Вам у Беларусі не хапіла гэтых ГУБАЗіКаў?! Вы і тут хочаце слухацца, каб вам загады давалі, куды хадзіць, а куды не хадзіць?”
Паводле Сяргея Бульбы ды іншых наведнікаў прасторы, хочацца, каб беларусы не звярталі ўвагі на непрыгожыя інтрыгі супраць беларускай прасторы „Робім разам” тых, каго цікавяць толькі асабістыя інтарэсы.




Беларускае Радыё Рацыя
