Сяргей Клінаў: Палессе і Падляшша гэта адзін і той жа рэгіён



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Пра ўласнае ўспрыманне на Падляшшы распавядае прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Сяргей Клінаў:

„Калі паглядзець трошкі ў гістарычнай рэтраспектыве, то Палессе і Падляшша гэта адзін і той жа рэгіён. Мяжа умоўная, яна прынесена людзьмі, якія наогул не думалі пра гісторыю, пра паходжанне, пра культурныя сувязі- ім гэта было ўсё роўна.”

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня уключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.

Беларускае Радыё Рацыя