Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне
Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ўручыла від на жыхарства лідару гурта „Brutto” (былы „Ляпіс Трубяцкі”) Сяргею Міхалку і яго прадусару Антону Азізбекяну.
Пра гэта „Украінскай праўдзе” паведамілі ў Дзяржміграцыйнай службе.
Від на жыхарства дае замежнікам права пастаянна пражываць ва Украіне і карыстацца тымі ж правамі і свабодамі, а таксама мець тыя ж абавязкі, як і грамадзяне Украіны, за выключэннямі, якія ўсталяваныя Канстытуцыяй, законамі або міжнароднымі дамовамі Украіны (права выбіраць і быць абранымі ў органы ўлады, працаваць на дзяржаўнай службе).
У міграцыйнай службе заявілі, што іх іміграцыя „адпавядае інтарэсам Украіны, каб падтрымаць імідж Украіны як дзяржавы, у якой гарантаваныя магчымасці для свабоднага выказвання ўласных поглядаў і перакананняў, у тым ліку праз творчую дзейнасць, а таксама ўлічыць у гэтым рашэнні пазіцыю гурта па падтрымцы ўкраінскага Рэвалюцыі годнасці ды іх уклад у развіццё ўкраінскай музыкі”.
Фота dmsu.gov.ua