Сяргей Нічыпарук уганараваны Кавалерскім Крыжам Ордэну Адраджэння Польшчы



Сяргей Нічыпарук, уласнік агратурыстычнага комплексу „Сяло Буды” на Падляшшы, уганараваны Кавалерскім Крыжам Ордэну Адраджэння Польшчы.

У прэзідэнцкім палацы адбылася ўрачыстасць уручэння ордэнаў Адраджэння Польшчы былым актывістам дэмакратычнай апазіцыі ў Польшчы. Ордэны ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ўручыў дзяржсакратар Анджэй Дэра.

Ордэн Сяргею Нічыпаруку прызнаны за асаблівыя дасягненні ў дзейнасці на карысць дэмакратычных пераменаў у Польшчы, за дасягненні ў прафесійнай і грамадскай працы для сваей краіны у якасці старшыні кола салідарнасці індывідуальных гаспадароў у Дубічах Царкоўных.

Беларускае Радыё Рацыя