Сяргей Паважук: Усе стараюцца жыць, як звычайна



Напружаны рэжым, каменданцкая гадзіна і блок-пасты – усё гэта было толькі на пачатку вайны ў Львове.

„Цяпер жыццё выглядае амаль што так, быццам няма ніякага ваеннага стану. Усе стараюцца жыць, як звычайна”, – распавёў украінскі валанцёр Сяргей Паважук:

– Я ўсё жыццё тут жыў і цяпер тут жыву, нікуды не выязджаў. Львоў у прынцыпе не змяніўся з пачаткам вайны, бо Львоў далёка. Напачатку былі блок-пасты, быў напружаны рэжым, быў каменданцкая гадзіна з дзясятай вечара. З часам гэта ўсё паадмянялі і цяпер амаль не адрозніваецца ад таго, што было калісьці, толькі больш вайскоўцаў.

Сяргей Паважук дадаў, што пакуль цяжка рабіць прагнозы, да якога моманту будзе цягнуцца вайна. Але шмат залежыць ад рэакцыі міжнароднай супольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя