Сярод кандыдатаў на новага рэктара ЕГУ – Полік, Мілінкевіч, Краўцэвіч і Шчытцова



Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт будзе выбіраць рэктара. Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніцы ў ЕГУ, сярод кандыдатаў — 66-гадовы Дэвід Полік (ЗША), выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ, 67-гадовы фізік Аляксандр Мілінкевіч — адзін з лідараў беларускай грамадзянскай супольнасці і былы прарэктар Гарадзенскага ўніверсітэта, 56-гадовы гісторык Алесь Краўцэвіч — яшчэ адзін былы прарэктар Гарадзенскага ўніверсітэта, 44-гадовая філосаф Таццяна Шчытцова, выкладчыца ЕГУ, рэдактарка яго часопіса «Топос».

Выбіраць рэктара будзе Усеагульны сход сузаснавальнікаў. У ім удзельнічаюць арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Менску. У склад Усеагульнага сходу ўваходзяць Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва), Фонд «Адкрытае грамадства» (больш вядомы як Фонд Сораса, ЗША) і Фонд «Еўразія» (ЗША).

Беларускае Радыё Рацыя