Сярод пацярпелых у Бельгіі – двое жыхароў Падляшша



Сярод пацярпелых у час тэрактаў у Бруселі палякаў, двое – з Падляшша. Беластачанка надалей знаходзіцца ў шпіталі, з яе сынам пагаварыў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. Жанчына вярталася з падарожжа, у Бруселі ў яе была перасадка, у час выбуху яна акурат чакала рэйсу ў Польшчу.

Была паранена таксама жыхарка Сямятычаў, яе пашкоджанні ацэньваюцца як лёгкія. Адметна, што з Сямятычаў вельмі шмат людзей выехала ў Бельгію на працу.

Паведамляецца, што загінулі 32 чалавекі, 270 – параненыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rbc.ua