Сяржук Гаўрыленка: Шукаем чытачоў для віленскай “Руні”
Рэдактар газеты беларусаў Літоўскай Рэспублікі “Рунь” Сяржук Гаўрыленка звяртаецца праз беларускія СМІ да сваіх чытачоў і паведамляе пра тое, што газета, на жаль, мусіць выдавацца пакуль малым накладам.
– Зараз недзе пад 150 асобнікаў мы друкуем кожнага з нумароў. Не такая вялікая чытацкая аўдыторыя, якая магла б быць. Гэта больш часопісны варыянт, гэта не газета ў яе наўпроставым нармальным варыянце, таму што тут няма навінаў, няма нейкіх актуальных матэрыялаў. Тут зборная «салянка» з таго, што адбываецца ў жыцці віленскіх, літоўскіх беларусаў.
Сяржук Гаўрыленка спрабуе знайсці фінансаванне на выданне газеты з розных крыніцаў.
– Нас, дзякаваць Богу, падтрымлівае дэпартамент нацыянальных мяншыняў пры ўрадзе Літоўскай Рэспублікі. Пэўныя грошы вылучаюць яны. Натуральна, частку нашага фінансавання складаюць ахвяраванні чытацкай аўдыторыі. Нядаўна нас падтрымала Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі. Не стамляюся дзякаваць дасюль. Бадай што з гэтай дапамогі газета і мае папяровы выгляд. Можа Алег Гаўрылавіч Мінкін раскажа, што трэба пераходзіць на новыя фарматы. У тым сэнсе, што гэта можа быць пашырыць нашую аўдыторыю.
Рэдактар “Руні” ўпэўнены ў тым, што кожны нумар выдання будзе і надалей знаходзіць свайго чытача.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча