Сяржук Кедышка: Нас падтрыміваюць, але толькі на словах
Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і аб’яднаннем “Паспалітае Рушэнне” выбудоўваецца складана.
Пра гэта распавёў прадстаўнік арганізацыі Сяржук Кедышка:
–Са шмат якімі нашымі палітычнымі лідарамі мы камунікуем наўпрост. І вельмі прыязныя стасункі. Нас падтрыміваюць, але падтрымліваюць на словах. Калі тычыцца нейкага рашэння групавога, каб атрымаць групавую падтрымку ад структураў, альбо ад Кабінета, няма ніякіх рашэнняў. Няма ніякай дапамогі. Парадокс. Ці ўмовы знаходжання і камунікацый з еўрапейскімі партнёрамі такія, што нельга казаць пра вайсковыя тэмы? Мы не маем адказаў. Атрымліваецца такая сітуацыя. Мы даем інтэрв’ю, стараемся моцна не крытыкаваць, бо крытыкуеш прапановы. А прапаноўваем мы сваю дзейнасць, свае трэніроўкі. Гэта ўсё мы робім. А з адваротнага боку нічога не адбываецца.
“Тым не менш мы працягваем нашую працу і заклікаем далучацца да “Паспалітага Рушэння”, – дадаў Сяржук Кедышка.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя