Сёлета на мяжы з Беларуссю ўстановяць 100 км калючага дроту
У гэтым годзе на мяжы Літвы з Беларуссю можа быць пракладзена 100 км калючага дроту-канцэрціны, заявіла літоўскі прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманіце.
„Гэта ўчастак з самай вялікай рызыкай, які складае каля 100 км, які лягчэй за ўсё пераадолець і які стварае самае вялікае напружанне для нашых службаў па кантролі за межамі, нарэшце, будзе завершаны ў адпаведнасці з наяўнымі планамі,”- сказала кіраўнік урада падчас урадавай гадзіны ў Сойме ў чацвер.
Па словах міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце, зараз на мяжы пракладзена 25 км калючага дроту (канцэрціны). Прэм’ер сказала, што працы трэба паскорыць, а міністр унутраных спраў, у сваю чаргу, заявіла, што вядуцца перамовы з Міністэрствам абароны аб выдзяленні дадатковых сіл для гэтай працы.
У сувязі з моцным ростам нелегальнай міграцыі на мяжы з Беларуссю Літва вырашыла пабудаваць трохпавярховы бар’ер з дроту на ўчастку мяжы працягласцю 502 км, а побач ўсталяваць драцяную агароджу. У Літвы ў агульнай складанасці 678,82 км агульнай мяжы з Беларуссю.
Фота: © Reuters / Scanpix