Сёлета Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз



З пачатку года Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз, з якіх амаль 9 тысяч – гэта гуманітарныя візы. З пачатку крызісу ў Беларусі Польшча выдала больш за 12 тысяч віз такога тыпу.

Падчас хвалі рэпрэсій з боку рэжыму супраць беларускай грамадзянскай супольнасці Польшча запусціла некалькі візавых праграм, у тым ліку памяняла правілы выдачы гуманітарных віз. Са снежня мінулага года асобы з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў.

Калі ўзяць перыяд з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня гэтага года, то Польшча выдала беларусам 178 тысяч віз, з якіх 12 тысяч – гуманітарныя візы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hrodna.life