Сёлета зафіксавалі больш за пяць тысяч спроб незаконна трапіць у Польшчу



Больш за пяць тысяч разоў іншаземцы спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі ў бягучым годзе, у тым ліку  на пачатку траўня зафіксавалі ўжо 617 такіх спробаў – паведамляе straz_graniczna.

За мінулыя суткі, 17 траўня, незаконна трапіць у Польшчу спрабавалі 23 іншаземцы. Сярод іх – грамадзяне Маўрыкіі, Малі і Бангладэш. Самая вялікая група – 11 чалавек – спрабавала незаконна пранікнуць у краіну ў раёне Чарэмхі.

Беларускае Радыё Рацыя