Пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны (абноўлена)



Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні прэзідэнцкі законапраект №5085, які прадугледжвае стварэнне адзінага органа па барацьбе з карупцыяй – Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро. Законапраект падтрымалі 278 народных дэпутатаў.

* * *

На 7 кастрычніка запланавана пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады для разгляду пакета антыкарупцыйных законапраектаў, падрыхтаваных прэзідэнтам і ўрадам Украіны, паведамляе УНІАН.

pow1412665010-1797

Мяркуецца, што дэпутаты разгледзяць 5 антыкарупцыйных законапраектаў. У прыватнасці, ўрадавы законапраект „Аб асновах дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі ва Украіне”.

Таксама сёння могуць разгледзець змяненне межаў раёнаў Луганскай вобласці, закон аб статусе перасяленцаў і закон аб узмацненні адказнасці за подкуп выбаршчыкаў.

Тым часам, актывісты Майдана прывезлі да Вярхоўнай Рады 200 кг памідораў, прызначаных для народных дэпутатаў, якія не будуць галасаваць за антыкарупцыйныя законапраекты.

Фота УНІАН