Сёння – дзень памяці ахвяр катыньскага злачынства
Дзень памяці ахвяр злачынства ў Катыні адзначаюць сёння ў Польшчы. Польскія афіцэры трапілі ў савецкі палон пасля 17 верасня 1939 года. Рашэнне пра іх забойства прынялі ў сакавіку 1940 года, і гэтыя забойствы ажыццяўлялі ў розных месцах: Катыні, Харкаве, Цвяры, але таксама ў Менску і Кіеве. Сімвалам злачынства стаў Катыньскі лес, дзе знайшлі першыя масавыя пахаванні.
Штогод 13 красавіка ў гадавіну адкрыцця масавых магіл у Катыні, а гэта зрабілі гітлераўцы ў 1943 годзе, адзначаецца ўсталяваны Сеймам Польшчы Дзень памяці ахвяр катыньскага злачынства.
У Беластоку маршалак Артур Касіцкі і ваявода Богдан Пашкоўскі ўсклалі кветкі да катыньскага помніка ў Парку Канстытуцыі 3 Мая. А 12-ай гадзіне кветкі будзе ўскладаць прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. А 18-ай гадзіне Падляшскі інстытут культуры арганізуе анлайн-сустрэчу, прысвечаную гэтаму дню.
Беларускае Радыё Рацыя