Сёння пікетаваць пачнуць таксама ў Кузніцы
Працягваюцца намётавыя пікеты ў Баброўніках на польска-беларускай мяжы і ў Медзінінкаі (Медніках) – на літоўска-беларускай. Як паведамляе тэлеграм-канал Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у аўторак вечарам Павел Латушка разам з іншымі ўдзельнікамі мітынгу ў Баброўніках сеў на праезную частку і поўнасцю заблакаваў рух грузавых машын. Гэта працягнулася больш за дзве гадзіны.
Таксама актывісты выйшлі вечарам на стыхійную акцыю каля пункта пропуску Цярэспаль-Берасце. Сёння, 9 чэрвеня, пікеты не толькі працягнуцца, але і пашырацца. А 12-ай пачнецца легальны пікет у пункце пропуску Кузніца-Брузгі.
Беларускае Радыё Рацыя
