Сёння ў Белавежы пачынаецца “Пэрэточэ 2014”



25-га і 26-га ліпеня ў Белавежы пройдуць XIІ Белавежскія Мастацкія Інтэграцыі “Пэрэточэ 2014”. У мясцовым Амфітэатры пройдуць канцэрты пад лозунгам шматкультурнасці ды шматнацыянальнацсі рэгіёну Белавежскай пушчы. “Праграма “Пэрэточэ” вельмі разнародная,”  – кажа старшыня Фонда “Царкоўная Музыка” ў Гайнаўцы  Мікалай Бушка: 

– У першы і другі дзень пачуем і пабачым вельмі цікавыя калектывы, якія будуць прэзентаваць культуру народаў, якія пражывалі і жывуць у рэгіёне Белавежская пушча. Паколькі беларуская меншасць пераважае ў гэтым рэгіёне, то беларускую культуру будзе прадстаўляць адразу некалькі калектываў.

Аргнізатарам мерапрыемства выступае Фонд “Царкоўная Музыка” ў Гайнаўцы ў супрацы з Белавежскім Цэнтрам Культуры, Аддзелам ПТТК у Белавежы ды Белавежскім Нацыянальным Паркам. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя