Тадэвуш Хведзь: Выжылі ў Сібіры, дзякуючы матулям і малітвам



Музей памяці Сібіры ў Беластоку правёў акцыю «Святло памяці» з нагоды 81-й гадавіны пачатку масавых дэпартацый жыхароў гораду і яго ваколіц у Сібір і Казахстан.

Успамінамі падзяліўся прэзідэнт Беластоцкага аддзялення Саюзу сібіракоў у Польшчы Тадэвуш Хведзь:

У Беластоку нарадзіўся, і калі меў пяць з паловай гадоў забралі мяне. Бацьку забралі раней, як вайскоўца. Ён быў у Комі АССР. А нас, мяне, сястру і маму, забралі, як тады забіралі ўсе сем’і вайскоўцаў, якія са зброяй у руках баранілі нашу Айчыну.

Любы ахвочы змог стаць удзельнікам акцыі «Святло памяці» і запаліць знічы на шляхах, якія вядуць ад будынку музею да былога Палескага чыгуначнага вакзала. Менавіта адтуль вагоны, запоўненыя людзьмі, накіроўваліся на Далёкі Усход у 1940-ыя гады.

 

Беларускае Радыё Рацыя