Тадэвуш Трускаляскі: Дапамагаючы Украіне, здаем уласны іспыт гуманізму
Падчас гарадской прэс-канферэнцыі быў прэзентаваны сайт bialystokpomaga.pl, які павінен каардынаваць у Беластоку грамадскую дапамогу ўцекачам з Украіны.
Кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
-Вельмі хацеў бы падзякаваць беластачанам за тое, што з вялікім адкрытым сэрцам прыйшлі з дапамогай да тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Так увогуле – здаць іспыт на гуманізм. Горад выслаў тры транспарты гуманітарнай дапамогі, якая трапіла ў Львоў. Вельмі важная непасрэдная дапамога, яка накіраваная на тых людзей, якія яе патрабуюць. Для гэтага будзе прэзентаваны новы сайт bialystokpomaga.pl.
Намеснік прэзідэнта Беластоку Адам Мусюк выступіў са зваротам да карыстальнікаў новага сайта:
-Вялікая просьба да ўсіх рэкламаваць гэты сайт, расказваць пра яго і паказваць. Усе, хто мае патрэбу ў дапамозе, змогуць упісваць туды свае прапановы.
Чакаецца, што на гарадскім сайце bialystokpomaga.pl акрамя гуманітарнай дапамогі, будуць размяшчацца прапановы працы, а таксама месцы аказання юрыдычнай або псіхалагічнай дапамогі ўцекачам.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток