Тадэвуш Трускаляскі: У Беластоку будуць новыя тэрыторыі пад інвестыцыі
Управа горада хоча пашырыць беластоцкае аддзяленне Сувальскай эканамічнай зоны ў тры разы. Зона – гэта спецыяльна падрыхтаваная тэрыторыя, дзе інвестары могуць лічыць нават на сямідзесяціпрацэнтныя падатковыя ільготы.
Да гэтай пары ў беластоцкім аддзяленні Сувальскай эканамічнай зоны адкрыліся 4 прадпрыемствы, якія стварылі каля 500 месцаў працы, кажа прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі.
– Гэтыя тэрыторыі – рэсурс нашага гораду, у якім можна развіваць рознага роду інтарэсы, але найперш ствараць новыя месцы працы.
Управа горада лічыць, што на новых тэрыторыях сувальскай эканамічнай зоны месца працы можа знайсці каля тысячы чалавек.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя