Тадэвуш Трускаляскі: Вуліцы не павінны мець назвы, якія падзяляюць жыхароў
“Калі Рада Беластоку зменіць свой якасны стан, то вуліца імя Зігмунта Шэндзеляжа “Лупашкі” ў горадзе доўга не пратрымаецца”. У гэтым запэўнівае прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, які цяпер вылучаецца на свой чацьвёрты тэрмін.
У цяперашнім складзе Рады большасць галасоў належыць прадстаўнікам кіроўнай партыі “Права і Справядлівасць”, якія і прагаласавалі за рашэнне пра вуліцу “Лупашкі”- асобы, адказнай за пацыфікацыю беларускіх вёсак Патокі і Вілюкі ў пасляваенныя гады. Кажа прэзідэнт Трускаляскі:
– Ёсць такія асобы, якія пакажуць нам гераічныя ўчынкі Лупашкі, а ёсць такія, якія пакажуць нам яго злачынныя ўчынкі. Гэта неадназначная асоба, і ў гонар такіх асобаў не павінны называцца вуліцы. Гэта падзяляе жыхароў горада. Дэманструюць неадназначнасць гэтай асобы і шматлікія факты, калі назву вуліцы замаўлёўваюць, або пішуць нейкія лозунгі супраць. Гэта паказвае, што ёсць людзі, якія ведаюць цямнейшы бок Лупашкі і, зрэшты, гісторыкі пацвярджаюць, што такім Лупашка і быў.
Тадэвуш Трускаляскі вылучаецца з падтрымкай Грамадзянскай кааліцыі, у якую ўваходзяць: “Камітэт Трускаляскага”, партыі Nowoczesna і “Грамадзянская платформа”, а таксама Форум падляшскіх меншасцяў.
Цалкам гутарка:
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя