„Такі пейзаж” – анлайн-выстава жывапісу



Падвышаная колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ды ўключэнне горада Беластока і Беластоцкага павету ў чырвоную зону рызыкі ўводзіць карэкціроўку ў каляндар культурніцкіх мерапрыемстваў, частку якіх адмяняюць, а частку пераносяць у Інтэрнэт-прастору.

Падляшскі Інстытут Культуры ў Беластоку адмяніў адкрыццё запланаванай на сёння (19 кастрычніка) выставы працаў удзельнікаў XXII-гіх Агульнапольскіх майстар-класаў па жывапісе, што праходзілі ў жніўні ў мястэчку Гонёндз над Бобрай. Выставу “ Такі пейзаж” – можам паглядзець пакуль што толькі ў анлайн-фармаце на старонцы Падляшскага Інстытуту Культуры. Выставу складаюць звыш 50 працаў,  – кажа Крыстына Куніцка – кіраўніца аддзялення мастацтваў ў Падляшскім Інстытуце Культуры, арганізатарка пленэру і выставы “Такі Пейзаж”.

-На выставе прадстаўлена каля 56 прац. Усе працы натхнёныя прыродай, людзьмі, архітэктурай краю. Можам пабачыць працы, выкананыя ў рознай тэхніцы.

Анлайн -выставу працаў удзельнікў XXII-гіх Агульнапольскіх майстар-класаў “ Такі пейзаж” ужо з сённяшняга дня  можам глядзець на інтэрнэт-старонцы Падляшскага Інстытуту Культуры.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pikpodlaskie.pl