“Там, дзе пераплятаюцца культуры” – выстава ў Беластоку



У Беластоку адкрылася выстава «Там, дзе пераплятаюцца культуры». Студэнты трэцяга курса архітэктуры Беластоцкай палітэхнікі прадставілі вынікі этнаграфічных і архітэктурных даследаванняў, праведзеных восенню 2019 года ў гміне Сухаволя.

Сабраная дакументацыя змяшчае серыю фотаздымкаў аб’ектаў культурнай каштоўнасці, архітэктурныя малюнкі дамоў, макеты, а таксама запісаныя фрагменты размоў з жыхарамі гміны і іх успаміны.

Выстава адкрылася ў Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі, якая ўжо пачала працаваць, кажа віцэ-канцлер Беластоцкай палітэхнікі, доктар Міраслаў Рэчко:

– Рады таму, што акурат Сухаволя – цэнтр Еўропы, сталася тым першым месцам, якое тут віртуальна будзем аглядаць. У нашым ваяводстве ёсць 40 мястэчак. І Сухаволя сярод іх выдзяляецца пэўнымі рэчамі,  і мае таксама шмат агульных рысаў. Сапраўды, наша мястэчка шматкультурнае.

Кажа бургамістр Міхал Матыскель:

У Сухаволі шмат такіх каштоўных месцаў. Сам горад з жыдоўскай пабудовай, былая сінагога, школа ў цэнтры. Гістарычныя камяніцы і дамы міжваеннага перыяду. У самой гміне ёсць шматлікая драўляная архітэктура.

Выстава паказвае культурныя, этнаграфічныя і архітэктурныя асаблівасці гміны Сухаволя. Выставу  можна будзе наведваць да 21 лютага.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя