„Там по маёвуй росі”: падляшска-палескія сустрэчы з фальклорам



Вясельным абрадам у вёсцы Мядзьвежыкі ды карагодамі ў Рагачах і Левошах Мілечыцкай гміны  завяршыліся 15-ыя падляшска-палескія сустрэчы з фальклорам „Там по маёвуй росі”.

„Цягам гэтых гадоў мы выйшлі са сценаў Музея малой айчыны  ў вёскі  на аўтэнтычную прастору, дзе гэты фальклор ствараўся”, – кажа арганізатар і стваральнік фэстывалю Дарафей Фёнік:

– Падляшша і Палессе стваралі адну культуру. Калісьці гэта было адно племя. Пасля яны раз’ядналіся. Сёння ў Рагачах водзім карагоды, якія калісьці нам спявачка Ніна Токаюк з Мікуліч перадала. Тапілі Рагульку ў рацэ Нурчык, гэта таксама старадаўні абрад. Тое, што мы кідаем Рагульку ў раку і яна плыве, паказвае, што заканчваецца час спявання “агулек” і першага Велікоднага тыдня. “Тая Рагулька-агулька за рок ізноў да нас вэрнэцься”.

Першы дзень фестывалю „Там по маёвуй росі”  праходзіў у Нарвянскай гміне ў вёсках Ляхі, Городчыно, Янава і Качалы.  Карагоды вадзілі калектывы з палескага  Хаціслава, а таксама „Жэмэрва” і „Жэвжыкі” з Падляшша”.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя