Тамаш Суліма: Cалідарнасць пастаянна патрэбная



«Cалідарнасць пастаянна патрэбная», – такімі словамі пра сітуацыю рэпрэсаваных журналістаў у Беларусі кажа старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы Тамаш Суліма.

Сярод затрыманых падчас Дня Волі ёсць, між іншым, наш рэдакцыйны калега Кастусь Багушэвіч, які апынуўся ў турме. Таксама праваахоўнікі здзейснілі ператрусы ў менскіх офісах телеканала «Белсат». Тамаш Суліма выказаў свае меркаванні наконт затрыманых у Дзень Волі журналістаў ды звычайных людзей:

– Шмат маіх асабістых знаёмых, сяброў было затрымана, яны атрымалі “суткі”. Я не з усімі гутарыў, не ведаю, дзе яны зараз. Падтрымка патрэбная. І я думаю, наша суполка беларускіх журналістаў на Падляшшы ў Польшчы такую падтрымку дае і будзе даваць.

У Беластоку пад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь 1 красавіка адбыўся пікет супраць рэпрэсій у дачыненні да беларускіх журналістаў ды палітычных рэпрэсій. Падзея падобнага характару пройдзе таксама сёння, 2 красавіка, а 10:45 у Гданьску пад фантаннам Нептуна.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radyjo.net