Тамаш Суліма: Кожны трэці пазначыў, што гаворыць на беларускай мове



Учора, 11 красавіка, агучылі папярэднія вынікі перапісу насельніцтва Польшчы за 2021 год. Афіцыйныя будуць толькі пад канец года. Некаторыя ўжо вынікі раней агучваліся. А гэтыя нас асабліва цікавяць, паколькі тут паведамілі, колькі грамадзян Польшчы адчуваюць сябе не палякамі, маюць іншую тоеснасць.

Госць Рацыі – старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы Тамаш Суліма. З ім на тэму перапісу размаўляе наш карэспандэнт Мікола Ваўранюк.

РР: 54 тысячы беларусаў, маю на ўвазе грамадзян Польшчы, не эканамічных, не палітычных мігрантаў, – гэта многа ці мала?

Тамаш Суліма: Столькі чакалі вынікаў, што і забыліся на тое, што гэты перапіс быў два гады таму. Перш за ўсё мне гэта заскочыла ўсё ж такі, таму што спадзяваўся, што атрымаецца на гэтым узроўні, што і было. А гэта больш на 15% у параўнанні з 2011 годам.

РР: Там 43 880 чалавек, паводле таго перапісу, назвалі сваю нацыянальнасць беларускай.

Тамаш Суліма: Так. І пытанне, што з гэтымі дадзенымі і якія высновы трэба нам рабіць. Ці акцыі, якія мы рабілі, каб адкрыта гаварыць пра беларускасць, паўплывалі на тое, ці  іншае. Напрыклад, трэба таксама заўважыць, што перапіс быў ужо пасля жніўня 2020 года, які быў у Менску, але яшчэ перад крызісам на польска-белрускай мяжы, перад вайной. Я таксама пасля гэтага сутыкнуўся з такім вось, што стаўленне да асацыяцыі беларускасці зараз адмоўнае. Так што, магчыма, каб перапіс быў  крыху пазней, гэтая колькасць была б таксама іншая.

Тут цікавае пытанне і пра ўкраінцаў таксама, колькасць якіх, паводле гэтых папярэдніх дадзеных, павялічылася, больш на 50 %. У выніку чаго гэта атрымліваецца? Тут пакуль у нас пытанні і чакаем поўных вынікаў перапісу.

РР: Безумоўна, заўважаецца таксама змена ў тэндэнцыі такой, як мне падаецца, хто што разумее пад словам “беларускасць”. Традыцыйная беларускасць для мяне, напрыклад, звязаная з мовай. Не толькі для мяне, паколькі згодныя ў тым і гісторыкі, і сацыёлагі, і палітолагі, што менавіта беларуская мова – гэта той фактар, які стварае сучасную беларускую нацыю.

Паводле перапісу, які праходзіў у Польшчы 10 гадоў таму сваю хатнюю мову назвалі амаль 26 000 беларусаў, хоць агулам беларусамі тады назвалі сябе менш чалавек. Цяпер толькі 16 900 сказала ці напісала, што дома карыстаецца беларускай мовай, а выключна беларускай, калі не памыляюся – 1600. Заўважна, што зніжаецца фактар мовы. Магчыма, сапраўды тут граюць ролю нейкія сімвалы, як ты сказаў, – 2020 год, тое, што адбылося ў Беларусі. Што ты пра гэта думаеш?

Тамаш Суліма: Кожны трэці пазначыў, што гаворыць на беларускай мове. Гэта таксама трэба пазначыць, на якой мове. Ведаю, што пазначалі падляшскую мікрамову, напрыклад, простую мову. Вось гэтыя пытанні, дыскусіі, якія мы вядзём ужо больш за  20 год, але гэта ўсё ж такі набліжаецца да нейкай не польскай адметнасці.

Вельмі цяжка вызначыць, напрыклад, Сакольшчына – Бельшчына. Наколькі зараз гэта маладым асацыюецца з мовай беларускай. А можа быць яны па-іншаму пазначаюць. І гэта паказвае, што тут таксама ідзе паланізацыя, як не дзіўна.Толькі 16 000 зараз пазначыла беларускую мову як хатнюю.

Але зараз трэба заўважыць, што вось гэтыя беларусы, якія з’ехалі ў Польшчу гадоў 10-15 таму, іх дзеткі вывучаюць беларускую мову, яны маглі і падвысіць гэтыя лічбы. Але пакуль мала што вядома.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя