Танцы ад пакалення да пакалення



У наступную пятніцу Up To Date Festival i Галерэя „Арсенал” запрашаюць на мерапрыемства Dancing Międzypokoleniowy, якое суправаджае выставу „Гісторыі старасці”. 

Гэта новая і чарговая ініцыятыва, дзякуючы якой фестываль прыцягвае людзей рознага ўзросту і розных музычных густаў. Кожны год ёсць “акцыя 50 +” – гэта бясплатны ўваход на імпрэзы для ўсіх старэйшых за 50 гадоў, ініцыятыва “адашлі паштоўку бабулі” і ня толькі. Кажа адзін з арганізатараў Up To Date Енджэй Дандзіло:

– Dancing Międzypokoleniowy мае на мэце запрасіць людзей старэйшага пакалаення на свята сучаснай музыкі і сучаснай культуры, каб мы ўсе змаглі адпачыць. Можна прыйсці з унукамі, з дзецьмі, а маладыя людзі могуць запрасіць сваіх бабуль, дзядуль, бацькоў, родных. Сардэчна запрашаем!

У гэтым годзе Up To Date Festival будзе доўжыцца 4 дні, да панядзелку.  А патанцоўка распачнецца 12 ліпеня а 17 гадзіне у электроўні галерэі „Арсенал”.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток