Татарскае свята на Падляшшы



Стартаваў V Фестываль татарскай культуры. Першы дзень мерапрыемства ў Падляшскі музей народнай культуры сцягнуў сотні людзей.

Фестываль даказвае, што татары маюць чым ганарыцца, адзначыў старшыня Звязу татараў РП Ян Адамовіч:  

— Нам ёсць што паказаць і мы хочам дайсці да кожнага, каб нас зразумелі, каб мы не былі нейкім пытальнікам, пустым аркушам у падручніках. Наша гісторыя вельмі багатая. Нашы продкі моцна ўпісаліся ў гісторыю войска на тэрыторыі Польшчы. Сёння мы працягваем традыцыі нашых продкаў, але толькі ў сферы культуры: за дапамогай вершаў, музыкі танцаў і дыялогу.

У сёлетнім Фестывалі татарскай культуры ўпершыню прыняў удзел прыняў амбасадар Казахстану ў Польшчы (Margulan Baimukhan).

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя