Татарын з Лондана шукае свае карані ў Польшчы і Беларусі
Нашчадак старажытнага роду татарскіх князёў выправіўся ў падарожжа па Падляшшы ў пошуках сваіх каранёў.
Сэлім Міхал Карыцкі раней жыў у Гданьску, куды сям’я Карыцкіх з’ехала ў межах рэпатрыяцыі, але ўжо больш за двадцаць гадоў ён жыве ў Лондане. Гэта яго першае падарожжа па Падляшшы, дзе найбольшая колькасць татараў у Польшчы:
– Да Другой сусветнай вайны мая сям’я жыла ў Лоўчыцах, што ў Беларусі. Заўсёды казалі пра сямейныя традыцыі, гісторыю татараў. Мой візіт сюды – гэта ў пэўным сэнсе вяртанне да каранёў, якія насамрэч тут, а не ў Гданьску ці Лондане.
Дзед Сэліма, доктар медыцыны князь Міхал Эндзігей Эмірза Карыцкі, быў адным са стваральнікаў медслужбы Гданьска і шмат ведаў пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара