Таццяна Гацура-Яворская: Беларускія добраахвотнікі ва Украіне ні пра што не шкадуюць



Асветніцка-сацыяльнае грамадскае аб’яднанне „Звяно” было зарэгістравана ў 2013 годзе ў Беларусі, займалася праваабарончай дзейнасцю ды сацыяльнымі праблемамі. Пасля арышту пяці актывістак аб’яднання і пачатай крымінальнай справы, было ліквідавана ў студзені 2022 года. „Звяно” аднавіла рэгістрацыю ва Украіне 28 красавіка 2022 і працягвае працаваць у сферы рэалізацыі і абароны правоў чалавека, дапамагаць насельніцтву, якое пацярпела ад вайны.

Вольга Сямашка пагутарыла з праваабаронцай, кіраўніцай грамадскага аб’яднання „Звяно” Таццянай Гацура-Яворскай пра дзейнасць беларускай арганізацыі ў Кіеве, запланаваным адкрыцці рэабілітацыйнага цэнтра „Ланка” для ветэранаў і пра тое, што яднае беларусаў і ўкраінцаў падчас вайны:

РР: Ці можна падвесці вынікі года? Ці ўсё ўдалося, што хацелася?

– У прынцыпе, усё што хацелі, мы рэалізавалі. Пра вынікі, напэўна больш сувязяў, тут з украінцамі – палітыкамі, грамадскімі дзеячамі. Больш кантактаў, больш сувязяў, больш разумення. Напэўная я б так сказала.

РР: Ці змянілася неяк стаўленне да беларусаў? ЦІ нічога не змянілася?

Я ў Кіеве. Гэта такая старая тэма пра хейт беларусаў, які беларусы, што жывуць ва Украіне, амаль не сустракаюць. Хейту ў прынцыпе я б сказала, што не сустракала, пра які пішуць увесь час у сацсетках. Непаразуменні былі, пытанні зрэдку задавалі пра тое, што ў Беларусі, як у Беларусі. У прынцыпе нейкай дыскрымінацыі на сабе я не адчуваю. Нармальнае, адэкватнае стаўленне з боку людзей.

РР: ЦІ можам мы сказаць, што ў каманду „Звяна” уваходзяць не толькі беларусы?

– Ну так. У камандзе нашага праекту, які мы пачынаем рэалізоўваць, стварэнне рэабілітацыйнага цэнтру „Ланка”, для ветэранаў і параненых жаўнераў, то там у нас у праекце таксама ёсць і ўкраінцы. Як чалавек, якія дапамагае ствараць, так і лекары, апроч беларускіх таксама і ўкраінскія. Таму так, гэта ўжо ўкраінска-беларускі праект.

РР: Чаму быў створаны рэабілітацыйны цэнтр „Ланка”?

Мы яшчэ не стварылі, мы ў працэсе. Мы зараз ладзім кампанію, каб маглі забяспечыць сябе фінансаванне на паўгода з боку неабыякавых людзей. Яшчэ не створаны наш цэнтр, але ўжо ёсць будынак, ёсць спецыялісты, якія гатовыя працаваць. Матывацыя якая, гэта не быў запыт дзяржавы, хаця безумоўна дзяржава імкнецца рабіць тое, што магчыма, далучаць спецыялістаў да гэтага і медычна-рэабілітацыйныя цэнтры адкрываюцца. Але па-першае, ёсць праблема ў іншаземцаў, асабліва ў тых, якія ўжо ветэраны, разарвалі кантракт з доступам да дапамогі. Па-другое, вялікая колькасць людзей ваюе, якія ваюе на фронце, вялікая колькасць людзей атрымлівае раненні, таму адчуваецца такая патрэба. Дзяржаве цяжка справіцца, таму грамадзянская супольнасць падхоплівае, ствараюцца розныя ініцыятывы. Пакуль патрэбы большыя, чым мы можам задаволіць, дзяржава і грамадзянская супольнасць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя