Таццяна Грыневіч спявала для беларусаў Гданьска
Горад Гданьск наведала беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч разам са сваім сынам Адасем.

На сустрэчу з беларускімі артыстамі завіталі каля 30 беларусаў з сем’ямі. Шмат было дзетак. Таму Таццяна трохі памяняла свой рэпертуар і праспявала некалькі вясёлых песень для юных беларусаў. Пад музыку Таццяны і Адася таньчылі ўсе беларусы, якія завіталі на сустрэчу.

Сярод гасцей на сустрэчы прысутнічала і вядомая беларуска ў Гданьску, літаратуразнавец Алена Глагоўская. Спадарыня Алена пацікавілася вучобай Адася, бо даўно яго не бачыла, а памятае толькі маленькага. На памяць пра сустрэчу Таццяна падаравала Алене дыск “Галасы паэтаў”.

Адна з беларусак пасля сустрэчы сказала: “Ведала, што будзе тут весела і цікавала, але каб так – не думала. Такая шчаслівая сустрэча запомніцца надоўга”.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Грыневіч
