Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Познані
Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч з сынам Адасем працягваюць творчае турнэ па вялікіх гарадах Польшчы. У суботу, 16 кастрычніка, беларускія артысты выступілі ў Познані.

Падчас сустрэчы гучалі беларускія песні і вершы, Адась іграў на піяніна, а Таццяна спявала самыя разнастайныя песні на словы беларускіх паэтаў. А потым усе разам выканалі шэраг песняў пратэсту. Былі ў Познані і гульні, і танцы.
Пасля выступу, беларусы Познані шчыра дзякавалі Таццяне і Адасю за сустрэчу. Прысутныя казалі, што ў Беларусі яны не адчувалі сябе настолькі беларусамі, як сёння на сустрэчы, слухаючы знаёмыя вершы ў выкананні саміх паэтаў з дыску, спяваючы беларускія песні разам, выконваючы танцы. “Мы сёння глыбока да слёз адчулі сябе беларусамі”, – казалі яны.
Прысутнічалі на сустрэчы і палякі. Аднаму мясцоваму гукарэжысёру так спадабалася як спявала Таццяна Грыневіч, што ён запісаў у сваёй студыі чатыры песні на беларускай мове ў выкананні спявачкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Таццяны Грыневіч
