Таццяна Грыневіч узняла настрой беларусаў у Варшаве
Вядомая беларуская спавячка і бард Таццяна Грыневіч, якая жыве ў Турцыі, прыляцела ў Варшаву і адразу наладзіла творчую сустрэчу ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці. На сустрэчу завітала шмат беларусаў, якія шчыра сустрэлі спявачку. Многія з ёй не бачыліся шмат гадоў, таму перш чым пачаўся творчы вечар, было шмат абдымкаў, пацалункаў і шчырых слоў. Візіт Таццяны Грыневіч у Варшаву ўзняў настрой многім беларусам.
А потым пачалася вечарына з песні “Аксамітны летні вечар”, якая адразу эмацыянальна была сустрэта гледачамі. З вуснай спявачкі ў той вечар гучалі песні на словы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы і іншых паэтаў. Слухаючы беларускія песні ў многіх гледачоў на вачах паказаліся слёзы.
Вечарыну ажывілі і сын спявачкі Адась Матафонаў, які іграў на фартэпіяна, а яго сябра Сяргей Верамюк – на гітары, а Таццяна – на скрыпцы. І такім чынам яны ўсе разам правялі спеўны сход і спявалі песні беларускага пратэсту. Гучалі таксама словы і песні памяці Вітольда Ашурка.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фотаздымкі Таццяны Грыневіч