Таццяна Грыневіч ва Вроцлаве радавала беларусаў
Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч працягвае творчае турнэ па гарадах Польшчы. У нядзелю, 17 кастрычніка, спадарыню Таццяну і яе сына Адася шчыра віталі беларусы Вроцлава.

Вельмі насычаная праграма з песнямі і танцамі так усхвалявала беларусаў Вроцлава, што яны ніяк не маглі развітацца з артыстамі.
Таму, пасля вясёлай і шчырай канцэртнай праграмы, беларусы ўсе разам перайшлі з памяшкання на Ратушную плошчу Вроцлава. На плошчы адбывалася беларуская акцыя, прысвечаная барацьбе супраць дыктатуры ў Беларусі. А напрыканцы дружна заспявалі пад скрыпку Таццяны славутыя „Муры” з надзеяй на перамогу.





Беларускае Радыё Рацыя, Вроцлаў.
