Таямнічая вайсковая база на мяжы з Беларуссю



Таямнічая вайсковая база месціцца ў цэнтры вёскі, пры самай мяжы з Беларуссю. Пра гэта піша сайт bialystok.wyborcza.pl.

Паводле выдання, палявое вайсковае падраздзяленне размешчана ў Шудзялаве Падляшскага ваяводства і, верагодна, гэта звязана з беларуска-расейскімі вучэннямі “Захад-2017”, якія стартуюць 14 верасня, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Ад Шудзялава да мяжы – менш за 10 кіламетраў. Тут бачныя намёты, замаскіраваныя станцыі сувязі і вялікая антэна, а вакол – калючы дрот. Паводле Sokólka TV, у ваколіцах маюць з’явіцца або ўжо з’явілася каля трох тысяч жаўнераў.

[Not a valid template]

Фота: Maciek Chołodowski