Тбілісі: акцыя да 30 годдзя нацыянальных сымбаляў
У сталіцы Грузіі да 30 годдзя нацыянальных сымбаляў Пагоні і бел-чырвога-белга сцягу адбылася акцыя. Некалькі дзесяткаў беларусаўса сцягамі арганізавалі пікет у цэнтры гораду.
Распавядае адна з арганізатарак Алена Трызна:
„Мне вельмі спадабалася, што мы адзначалі дзень нацыянальнага сцяга. Гэта вельмі знамянальная дата для кожнага беларуса, таму што 30 гадоў таму быў устаноўлены менавіта гэты знак – сымбаль беларускай сымболікі, і сымбаль яднання беларусаў гэта сцяг БЧБ”.
Падтрымаць дыяспару прыйшлі на акцыю людзі рознага ўзросту кажа спадарыня Алена:
„Гэта людзі вельмі рознага фармату, людзі розных узростаў – ад малога да вялікага. Былі людзі, якія прыходзілі з дзеткамі, самаму маленькаму ўдзельніку акцыі было 8 месяцаў.”
Акцыя стала адной з самых вялікіх акцый, што ладзіла беларуска дыяспара ў Тбілісі.
Беларускае Радыё Рацыя